epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
Задушны дзень
вечар асенні
задушны дзень
за горадам могілкі
свечкі на іх
быццам агні
ў вокнах дамоў
два гарады
тут і там
задыхаемся
успамінаем
памінаем
сябе
вечар асенні
задушны дзень
1992?
Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан