epub
 
падключыць
слоўнікі

Яўген Хвалей

«Згараюць дні...»

Згараюць дні

пад небам вечным...

Вось згас і жнівень,

быццам свечка.

Калейдаскоп знік гукаў,

кветак...

...Сякера месяца

адсекла лета...


1992?

Тэкст падаецца паводле выдання: Хвалей Я. Квадры памяці: Вершы. - Мн.: Маст. літ., 1992. - 191 с.
Крыніца: скан