epub
 
Падключыць
слоўнікі

Яўген Савінаў

"Парой халоднай вербацвета..."

 

 

Парой халоднай вербацвета,

Калі блукаюць скразнякі,

Так хочацца вясны і лета,

Ах, людзі — ўсе мы дзівакі.

 

Пра сёння дбаем малавата,

А ў заўтра цягнемся ў мальбе.

Не прыспяшайце дзень крылаты

Ён сам акрэсліць шлях сабе.

 

Калі ж апошні срэбны коцік

З чырвонага зляціць сцябла,

Да сэрца ціхі боль падкоціць —

Ах, вось вярба і адцвіла.




Крыніца: скан
Пераклад: Сымон Блатун

Беларуская Палічка: http://knihi.com