epub
 
падключыць
слоўнікі

Язэп Дыла

Пад хмурым небам

 

І разарваліся на небе шэрым хмары,

Загалубела высь нябёс над галавой,

І сонца промені зірнулі на абшары

Лугоў, раскінутых далёка прада мной...

Прабегла лета, як кароткая гадзіна,

Схмурнела неба, пасылаючы дажджы,

І засмучае душу мне пажоўклая расліна...

Хоць сумна, цеш сябе надзеяю і жджы!..

 

1913


1913

Тэкст падаецца паводле выдання: Дыла Я. Творы. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 351 с., 1 л. партр.
Крыніца: скан