epub
 
падключыць
слоўнікі

Язэп Дыла

Смерць Стаха

(Вольны пераклад з М. Канапніцкай)

 

Як каваль ішоў на вайну

У чужадальню старану —

Медзяныя ігралі рагі,

Каб дрыжалі яго варагі...

А як Стах йшоў на вайну

У чужадальню старану —

Чула жыта яго на кліну,

З потам дзе ён падняў цаліну...

Свішчуць кулі на вайне,

Смерць тут, ў дыме і ў агне —

Цешаць сэрца ваякі адважныя,

Стогнам стогнуць салдаты сярмяжныя...

Бойка сціхла. Рог гудзіць...

Стах весь зранены ляжыць —

А дарогаю той крываваю

Кароль едзе дадому са славаю...

І сустрэлі яго ля варот,

Яму «віват» крычаў весь народ,

Прывіталі яго як айца...

І званілі званы без канца...

У магілу ж як лёг Стах,

Вецер песню пеў у кустах,

Званіў, лётая дубровамі,

Дзяленчыкамі лілёвымі.

 

1918

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 


1918

Тэкст падаецца паводле выдання: Дыла Я. Творы. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 351 с., 1 л. партр.
Крыніца: скан