epub
 
падключыць
слоўнікі

Язэп Лёсік

Гэркулес і селянін

Даўнейшая грэцкая казка

Селянін уграз з возам у балоці. Як ня біў ён свайго каня, як не катаваў яго, але воз ні з мейсца!

Што тут рабіць?!

У вялікай турбоці, звярнуўся ён з малітвай да Гэркулеса:

— Божухна мой, моцны Гэркулесе! Ты дужы і табе лёгка выратаваць мяне. Памажы, злітуйся!..

І пачуўся голас с хмары:

— Я памагу табе, бедачэ, толькі ты павінен слухаць мяне.

— Кажы, Божухна, слухаю!

— Перш-на-перш вось што: ачысьці гразь с кол... Цяпер — выймі рэмень с пад кол, засып і зараўнуй каўдобіны.

Селянін зрабіў усё, што загадаў Гэркулес.

— А цяпер і я табе памагу, — сказаў Гэркулес: бяры лейцы ў рукі ды гукні на каня.

Селянін падняў лейцы, гукнуў і — не агледзіўся, як конь лёгка і ёмка вывез воз з гразі.

— Дык вот-жэ дзякуй! — гукнуў у неба селянін.

— Дык вот-жэ дурэнь! — атказаў яму Гэркулес.


1912?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая