Знаёмыя тамы ізноў я адкрываю,
Перагартаючы пяшчотнаю рукой...
Гравюры даўнія уважна разглядаю
І пазнаю даўнейшы вобраз свой.
От на палях - сець выпісак, нататак.
Як гэта некалі ўсё хвалявала!..
Май
Жыцця майго - мінулы і забыты,
Тваіх шляхоў не шкода мне... І даль
Мне адкрывае ліпень самавіты.
З усмешкай ціхаю гляджу я на пачатак...
Але, але!
«Einmal für allemal»*.
* «Раз і назаўсёды» - пачатак Шылеравай трагедыі «Здрада і каханне».
27.12.1929, Менск