epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрась Нераток

Цікаваньне

 

З дому выскачу мячом

і прайдуся тузам,

і на лаўку сяду ў сквэры, як барон.

Пацікую за дзяўчом -

майка з голым пузам -

ці то ловіць жаніхоў, ці то варон.

 

З цыгарэтай - да мяне,

просіць запальнічку.

Хіба ж я не Прамэтэй - агонь трымаць?

Дзьве зацяжкі - і капец,

лезе ў касмэтычку.

Пэўна, будзе гэта мышка паляваць.

 

Кінуць пасмачку на лоб,

вусначкі падвесьці,

вейкі выпрастаць, а бровы разагнаць...

І прыкідваць, як каго б

на бабло разьвесьці...

Я сягоньня не пусты - досыць цікаваць!

 


2000-2008?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: Наша Ніва