epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрка Геніюш

Чалма Амара Хайяма

Налей того вина, что если капнет в Нил,

То пьяным целый век пробудет крокодил.

А если выпьет лань, то станет грозным львом,

Тем львом, что и пантер и тигров устрашил.

Омар Хайям

 

Вітаю, мой дружа! Што з табою? Чыркнуў бы да мяне хоць пару сказаў. Чалма Амара Хайяма ільнянаю беллю рассыпалася ў сцежку, сцелецца дзесь удалеч і, быццам гурт бярозаў, у адзін гай нас вяжа.

Ты не звяртай увагі, што часамі хтось бруднай лапай на яе наступіць.

Не спляміць табе гэткай чыстай белі, ваража. Дажджом намокне - у сонцы праяснее. То прывіднай пятлёю перад злыднем ляжа, то светлай марай выстраліць у прасторы. З пургі сібірскай надзеяй бяжыцьме - родную хату атуліць імглою. То ручніком паслужыць хлопцам на чужыне - няма вады з Нёмна - выбяляць слязою.

Сядзіць стары Хайям, ківае непакрытай галавою. Вякі ўжо трывае жудны Рамадан. Што ў сонцы - сохне. Постам празябае. А цемра жрэць ды хахаліць, гуляе, ды па кавалку ўсё болей забіраець дня ў сваё жорла. Ноч усё даўжэй...

О, мой Сакі! Ты ведаеш законы. Алах адзін! І перст Прарока, як меч узняты над усёй зямлёю, і волас з барады не ўпадзе нам з табою без яго волі.

Дык плюнь на Шарыят - віном напоўні збан.

І вер ты, і ўсе, хто белай звязаны чалмою, што сваю чару выпіць трэ да дна - нават, калі б налітая была і крывёю.

Да дна - за светлы новы дзень.


1970-1985?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая