epub
 
падключыць
слоўнікі

Юры Юркавец

Нататкі маргінала

У маленстве быў я вялікі шкоднік. Не магу забыцца, як хацеў адной настаўніцы свой челес паказаць. І ня толькі паказаць, але й даць патрымацца... Настаўніца, наша фізічка, была пульхная маладзіца, але строгая. І, дальбог, які сорам... І вось гэты сорам мяне больш за ўсё ўзбуджаў. Уяўляю, як я дзе-небудзь за школаю ў кустах сікаю, а яна каб побач прагульвалася і ўбачыла. І каб мы адзін аднаму ўсміхнуліся...

Ці вось праходзім мы, хлопчыкі, мэдкамісію з распрананьнем, і каб гэта яна нас да лекараў у паліклініку завяла і пільнуе нас. А ў мяне, голага, раптам устае, і яна каб заўважыла і пасварылася на мяне (ай-ёй, які сорам!) і лінейкаі па ім, але так зьлёгку, не папраўдзе...

 

Па п'янцы хацеў я выябаць рэдактарку адной прафашысцкай газэткі. І пажадаў я яе не як жанчыну, а як клясавага ворага. Яна гэта адразу пралічыла і хоць танчылі мы ў цемры: голыя і п'яныя, і церліся адно аб адно бязьлітасна, і дыхала яна, што карова - не дала.

- Ну, ты і фашыстка, - сказаў я ёй на разьвітаньне.

 

Калі запарваць гарбату проста ў кубку, бяз хітрыкаў, не абцяжарваючы сябе запарваньнем і не сьпяшаючыся сёрбаць гарачую вадкасьць, то раптам можна заўважыць, задуменна гледзячы ў кубак, што цёмныя чаінкі, што паўколам зьбіліся на дне, нагадваюць махнаты жаночы лабок...

 

Ці надаралася калі-небудзь вам, спадары мае, крычаць у халаднюткую восеньскую цямрэчу, у дождж, у нікуды: Су-у-кі! Су-у-кі! І біць кулаком у тынкоўку мура, у шкло тэлефоннай будкі, у чыесьці паганыя пысы да разьбітых у кроў, ныючых костачак...

 

Прыгадваю, як угаворваў я адну спакусьліваю пару, мужыка з жонкаю, да сумеснага сэксу. Яны абодва былі мне мілыя і прыемныя. У ейных вачах адразу запальваліся зьнічкі, а ён усё нешта думаў ды меркаваў...

А потым не заладзілася нешта ў іхным сямейным жыцьці. Яна запіла, стала зьнікаць з дому. Вар'яцкім агнём загарэліся ейныя вочы, і пагнаў яе па шляхах амок... А ён ходзіць пахмурны, толькі абвастрыліся скулы, ды яшчэ больш сінім стаўся ад шчаціны твар. Ходзіць і ўсё пагладжвае свой табэльны пісталет...

А я ж дапамагчы ім хацеў, зрабіць іхнае сэксуальнае жыццё больш разнастайным...

 

Быў юнаком - звыш меры ганарыўся памерамі свайго чэлесу. А зараз вось перад люстэркам - палыселы, з азызлым тварам, растрачваючы бессэнсоўна чацьверты дзясятак мужчынка, у якога за душой ні кала, ні двара, і будучыня цёмная, як бездань бітумнага возера...

І чым, параіце, ганарыцца цяпер?..

 

Ман'як абіваецца дзесьці ў ваколіцах гораду, змушаючы сьціскацца сэрцы месьцічаў. У ягонай кішэні - кухонны нож, вазэлін, кавалак вяроўкі, на якой сушаць бязізну, а ў запалёнай галаве - жах і бездань.

Калі так падумаць, то ман'які - звычайныя людзі, як мы з вамі, толькі сваёй порцыяй любові абдзеленыя, і якія сьвету гэтую несправядлівасьць не даравалі...

Шмат нас па ўсёй зямлі такіх абдззеленых, але не ва ўсіх духу стае - ножычкам...

 

Памятаю, як, загнаны жыцьцём у глухі кут, жыў я на апошнім паверсе высотнага будынку інтернату. І ня меў я ні працы, куды павінен быў бы сыходзіць кожны ранак, ні сяброў і знаёмых, да якіх можна было б завітаць на гарбату ці проста абмяняцца слоўцам, а бадзяцца па вуліцах бяз мэты не дазвалялі моцныя халады. Таму сховішча сваё паднябёснае я пакідаў выключна рэдка, спускаючыся толькі па прадукты, сьвежыя газэты і каву.

Паскудна мне было тады і самотна. У пошуках хоць якога-нейкага выйсьця я, бывала, па цэлых гадзінах кружляў па пакоі, адчайна жэстыкулюючы, гучна лаючыся, прашываючы кулаком паветра, уголас спрачаючыся сам з сабой, даводзячы нешта, пераконваючы, альбо падоўгу пастойваў каля вакна, утаперыўшы бяздумны позірк у прастору, дзе яркім электрычным сьвятлом гарелі мільёны вокнаў велічэзнага гораду, ні ў адным зь якіх не было і каліўца цяпла для мяне.

Паверх мой апошні быў зусім бязьлюдны, зрэдку чалавечыя крокі альбо галасы парушалі мяртвечую цішыню ягоных калідораў. Зь дзесяткаў пустых замкнёных пакояў, акрамя майго быў заселены толькі адзін, дзе жылі чатыры дзяўчынкі-студэнткі.

І любілі тыя дзяўчаты, нанюхаўшыся эфіру ці яшчэ якое брыдоты (ад паху якое й зайсці ў іхны пакой было немагчыма), па начох вадзіць карагоды голымі ў пустэльным, гулкім холе.

І жахліва было прачынацца сярод начы ад іхнага вар'яцкага сьмеху й гартанных крыкаў.

І быў на нашым паверсе агульны душавы пакой, дзе дзяўчаты, зусім не саромеючыся мяне, сушілі на зьмяіных згібах трубы з гарачаю вадою сваю споднюю бялізну. Лёгкія, паветраныя, белыя, ружовыя, чорныя паношаныя майткі, раскіданыя, нібы птушынае пер'е па галінках дрэваў, узрушвалі карункавымі ўпрыгожваньнямі па краях; я, дзеля цікаўнасьці спрабаваў вызначыць іхных уладальніцаў... Бывала, стоячы ў нейкай утрапёнасьці пад цёплымі струмянямі душа, у прыпадку роспачы, я ярасна пачынаў драчыць на тыя дзявочыя майткі.

 

Вусатая Ася Маісееў ставіла мне двойкі з асаблівым, вычварным садызмам.

- Не, - казала яна, - з гэтага нічога ня будзе.

На маіх вачах закіпалі сьлёзы... Я плакаў аб сваім загубленым жыцьці.

Яшчэ яна брала двума пальцамі мой, увесь размаляваны па палёх праектамі крэйсэрскіх яхтаў і сцэнамі з ваколсьветных падарожжаў, падручнік па матэматыцы і дэманстравала яго ўсей клясе.

Меўся ў яе і свой улюбёнец - вялікагаловы Саша Т.

 

Скажыце, калі вы былі задумлівым падлеткам зь вечнай левай рукою ў дзіравай кішэні, вам ніколі не хацелася зарэзаць усіх хлопчыкаў у клясе, а дзяўчатак згвалтаваць?

Ну, тады нам няма пра што весьці гамонку...

 

Зь дзяўчынаю ці з кабетаю даверлівыя і глыбокія дачыненьні ў мяне магчымыя толькі тады, калі яна патрымае ў роце мой челес... Зь ейнага боку гэта як бы доказ ейнае шчырасьці...

- Гэй, дамачка, зь ямачкамі на шчочках, давайце стасавацца!

 

У маленстве я вельмі пакутаваў з-за акуляраў. Акулярнік! Акулярнік! - крычэлі мне ў двары злыя, жорсткія дзеці. «Четыре глаза, а ни в одном - совести!» - камянём ляцела ў маю сьпіну, калі я спрабаваў схавацца ў выратавальным пад'езьдзе.

Пачакайце ж, злыя дзеці, ёсьць у мяне на вас у рукаве вострае лязо...

 

Няма ў царкве Бога. Хоць забіце мяне, няма. Усё ў ёй: і фальшывае ейнае золата, і гладкія папы ў бабскіх расах з ганарлівымі тварамі (ну як жа, злавілі Бога за бараду), і сьлізьняўкі-бабулькі, якія старанна сьліняць падлогу і жадаюць за свае капеечныя сьвечачкі прыдбаць пляцкарту ў Царства Нябеснае, - усё выклікае агіду...

 

Адзін знаёмы прапанаваў мне набыць хлопчыка-таджыка. На Камароўцы. Танна - усяго за трыста даляраў. У іх там, у Таджыкістане, грамадзянская вайна, і шматдзетныя бацькі-дэхкане, якія за капейкі ўкалываюць ад цямна да цямна на плянтацыях опійнага маку, каб пазбавіцца ад залішніх ратоў і хоць як-неяк ператрываць, амаль задарма аддаюць хлопчыкаў перакупнікам.

А навошта, уласна кажучы, хлопчык?

Ну, будзе ў хаце прыбірацца, абед гатаваць, задавальняць вашыя вычварныя сэксуальныя патрэбы... Калі такія, зразумела, у вас ёсьць...

Разгулялася фантазія... Скажыце, а ці нельга там набыць дзяўчынку-таджычку...

 

Сёньня клеіла мяне ў «качалькі» адна культурыстка (прысядае з «соткаю» (100 кг)), мужыкаватая маладзіца з крутымі плячыма. Прапаноўвала пасьля трэніроўкі разам крос прабегчы, рабіла двухсэнсавыя намёкі пра недахоп у арганізьме чыстага бялку - пратэіну і мужчынскіх гармонаў. Але задушыў я бурнае палымянае жаданьне і пайшоў уніз, у басэйн. Не на мой густ гэтая маладзіца. Моцнае цела, пакрытае буграмі цягліцаў, радуе вока, калі гэтае цела мужчынскае, а жаноцкае павінна быць слабым, падатлівым, далікатным, каб скруціць-сагнуць хацелася і паставіць у позу «мама мые падлогу». Хаця можна было... Дзеля экзотыкі...

 

Усе наўкола павар'яцелі...

Адным цудоўным днём я раптам убачыў жахлівую рэч: усе мае знаёмцы, усе, з кім рос, вучыўся, калісьці жыў побач - абсалютова ўсе павар'яцелі.

І самае заганнае, што я аніколькі не перабольшваю...

Мой даўні таварыш К. тэлефануе мне і гадзінамі запар распавядае, што яго цкуюць, не даюць спакою сваімі чарамі злыя чараўнікі, што бачыць ён Цудоўнае Па-за Зямное Сьвятло і запытваецца, ці бачу яго я, і што ён Ведае, Што Будзе...

І што ж, братка, будзе...

Д. чамусьці ўявіў сябе бізнэсмэнам, раскідаецца грашыма налева й направа, мяняе «джыпы» на «лексусы», набывае для прастытутак каштоўныя падарункі, а ў самога пазыкі дасягнулі астранамічных велічыняў... Вось З. аднаго за адным, гуртам, стругае дзяцей, намераваючыся колькасна замацаваць свой вобраз і падабенства ў гэтым сьвеце... П., ударнік капіталістычнае працы, днюе й начуе на рабоце, лічыць адзінагалоўным сэнсам свайго існаваньня павелічэньне продажу пляшачак кампаніі «Кока-кола»... Е. набудоўвае чарговы паверх сваёй хаты, у якой яму ня будзе часу пажыць, бо потым ён зоймецца надбудоваю наступнага паверху і паглыбленьнем лёхаў...

Наўкола не засталося ніводнага нармальнага чалавека. Сьвет спрэс населены вар'ятамі, пачынаючы з буйных (я ўключаю тэлевізар, а на экране - вар'ят з бляскам у вачох разганяе процьмы ўяўных ворагаў) і заканчваючы мільёнамі маіх ціхапамешаных суграмадзянаў, якія корпаюцца ў зямлі, што твае дожджавыя чарвякі...

За сьцяною, у суседняй кватэры, чуваць крык. Грубы мужчынскі голас: «Тут была яшчэ адна пляшка піва! Сука! Заб'ю!»

Яшчэ адзін вар'ят!

Размаўляючы з чалавекам на першы погляд цалкам нармальным і быццам бы ў добрым гуморы, я са страхам чакаю, калі ж вар'яцтва вылезе зь яго і ўсплыве, нібы пухір балотнага газу з глыбінаў ягоных вачэй. І яно не прымушае сябе доўга чакаць...

А сам я, уласна кажучы?.. Наколькі я магу быць упэўнены з сабе? А мае бясконцыя спрэчкі ўголас сам з сабою? А мае сэксуальныя фантазіі зь незнаёмымі дзяўчатамі з мэтро? А мае мары і спадзяваньні ўсё яшчэ знайсці сябе ў гэтым жыцьці...

Божа, дай глуздоў нам усім, вар'ятам!


2000-2007?

Тэкст падаецца паводле выдання: невядомае
Крыніца: невядомая