epub
 
Падключыць
слоўнікі

Юрый Левітанскі

Сто сяброў

Сто рублёў не збіраў, бо не ўмеў.

Сто сяброў усё роўна не меў.

Бач, чаго захацеў - сто сяброў!

Сто сяброў - сто музейных галоў.

Сто, як Біблія, мудрых тамоў.

Сто высокіх, пад неба, дамоў.

Сто азёр, сто дрымучых лясоў.

Кліч ста зорак з сівых туманоў:

скажаш слова адно,

                         і яно

ўраз паўторыцца ў сто галасоў.

Не раўня вам Сакрат, сто сяброў.

Вы мудрэй ад яго ў сто разоў.

Толькі як мне такое змагчы,

калі сто мяне рук - па плячы?

Сто спагад я шукаць не хачу,

сто надзей я хаваць не хачу.

... Ля вітрын, ля начных вітражоў

сто - са стрэльбамі - вартаўнікоў,

і стаіць вышэй кражыстых стром

сто паверхаў самоты - мой дом.



Пераклад: Васіль Сахарчук

Беларуская Палічка: http://knihi.com