epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрый Мельнікаў

«Доктар, на выезд!»

На ўзбярэжжы Свіслачы сустракаюцца двое літаратараў-пачаткоўцаў. Спрачаюцца так, ажно пыл пад нагамі курэе ды чубы трашчаць.

— Ведаеш, Лявон, я адкрыў новы літаратурны напрамак, не паспяваю на званкі адказваць.

— Няўжо? І як жа, шаноўны, называецца твая тэорыя неверагоднасці?

— Транслагізм. У-у, дык ты яшчэ не пазнаёміўся з маім адкрыццём?

— Чуў пра творчую бязглуздзіцу, нават чытаў... Шкада мне цябе... «Хуткую дапамогу» заказамі загрузіш на пяць гадоў наперад, у дзяжурцы пачнуць выгукваць праз кожныя десяць хвілін: «Доктар, на выезд!»

І зноў нейкі час курэў пыл пад ступакамі суразмоўцаў. Гэты раз, праўда, нахапіўся міліцэйскі «варанок», і патрульныя міліцыянты запіхнулі разгарачаных інтэлектуалаў у салон машыны з закратаваным акенцам.


2006?

Тэкст падаецца паводле выдання: Мельнікаў Ю. Калі сны здзяйсняюцца... Кніга прозы / Ю. Мельнікаў. - М.: Эксмо, 2006 - с. 195
Крыніца: скан