epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрый Мельнікаў

Юля

Цёплы красавіцкі вечар прыгажосці, які не закрэсліць у свядомасці радасці сяброўства і таемнасці ласкавых агеньчыкаў-пачуццяў, што ўзыходзяць на небе шчырасці незгасальнымі зоркамі імгненняў. Шчасцем жыцця мільгацяць нашыя душы.

Чароўнае спатканне натхнення, дзе за гадзіны еднасці плывуць праменьчыкамі цішыні й спакою вернасці абдымкі, пяшчотныя прызнанні, хараства непаўторныя пацалункі. Гляджу на цябе, шчабятуння Юля, — і чую прывабную мелодыю чысціні, бачу блакітныя вочы сумлення, дакранаюся да сонечных локанаў, да гнуткага маладога стану, бяру твае рукі ў свае, дзе вусны спяваюць у такт спачувальнасці, збліжаючы рамантычны вечар з мілагучнай ноччу, дзе таньчыць Анёл любові, непадуладны Часу.

Дзесьці смяюцца званы неўміручасці, абвяшчаюць жвавасць целарухаў, бадзёрасць і прыліў сіл узаемнасці, што прылятаюць, не пакідаючы лагоднага настрою на ложы варажбы. Толькі здзяйсненне нястомных мрояў адбываецца не ў казачным і фантастычным сне, а на яве.


2006?

Тэкст падаецца паводле выдання: Мельнікаў Ю. Калі сны здзяйсняюцца... Кніга прозы / Ю. Мельнікаў. - М.: Эксмо, 2006 - с. 33-34
Крыніца: скан