epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрый Мельнікаў

Прыемныя сеткі кахання

На Заслаўскім вадасховішчы пасля ўдалага ўлову гутараць рыбакі:

— Янка, на што падобна жаночае каханне?

— На кручок з прыманкай на шчупака. Не паспееш азірнуцца і — цябе цягнуць вудай дзяўчаты альбо ты іх ловіш на спінінг. Зухаватасць адразу — на дно.

— Спрачацца не стану: кожны хлопец марыць, як трапіць у прыемныя абдымкі дзявочых сетак, з якіх зваротнага шляху няма.

— Няхай жа нам пашанцуе на прыгожых і разумных каханак, спакойных і мудрых жонак!


2006?

Тэкст падаецца паводле выдання: Мельнікаў Ю. Калі сны здзяйсняюцца... Кніга прозы / Ю. Мельнікаў. - М.: Эксмо, 2006 - с. 103-104
Крыніца: скан