epub
 
падключыць
слоўнікі

Юрый Мельнікаў

Сенсацыя перапісу

Едуць у аўтобусе два сябры, перакідваюцца словамі — не сумаваць жа ў доўгай дарозе.

— Мікола, чаму ты такі стомлены? На якія дыстанцыі крос здаваў?

— Ты ж ведаеш, Казімір: адбыўся перапіс, дзе я цэлыя два тыдні працаваў лічыльнікам. Даволі цікавая прафесія, столькі навін у рукі трапіла, ледзь паспяваю аналізаваць апошнія факты.

— Дык чаму маўчыш? Чым вясёлым парадуеш?

— Колькасць халасцякоў перавышае лік замужніх жанчын і маладзіц... Цяпер сцяміў, што нам пагражае?

— Чакайма ў госці падатковага інспектара, не забудзем яму чарку паставіць і да чаркі чаго растарацца, каб хутчэй адчапіўся.


2006?

Тэкст падаецца паводле выдання: Мельнікаў Ю. Калі сны здзяйсняюцца... Кніга прозы / Ю. Мельнікаў. - М.: Эксмо, 2006 - с. 103
Крыніца: скан