epub
 
падключыць
слоўнікі

Юзаф Крашэўскі

Ці ты знаеш старонку?

З польскай — Ю. Крашэўскага

 

Ці ты знаеш старонку,

Край магілаў, курганаў,

Дзе па небе ўдагонку

Ходзяць хмары, туманы;

 

Дзе крывёю, слязамі

Рэчка рэчаньку гоніць;

Поле ўкрыта касцямі,

Лес магільна гамоніць?

 

Край бяды, край напасцяў

Вабіць люд свой бадзячы;

Ён мілей нам ад шчасця,

Мы з ім, ён з намі плача.

 

1919


1919

Пераклад: Янка Купала
Тэкст падаецца паводле выдання: Янка Купала. Поўны збор твораў. У 9 т. - Т. 4. Вершы, пераклады 1915 -1929. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 446 с., [4] л. іл.
Крыніца: скан