epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Аб «буры і націску» (Да літаратурных спрэчак)

Адзін аж лезе, здэцца, з скуры,

Даводзячы патрэбнасць «буры»

І «націску» ў літаратуры;

Другі баіцца, мусіць, буры:

Даводзіць ён, што лепей крышку

Было б сядзець нам у зацішку;

А трэці проста пустазвоніць —

Ні нападае, ні бароніць.

Узнялі толькі завіруху,—

Тым часам справа ўсё без руху.

Браткі! ці весці гэту спрэчку,

Ці сыпаць вам муку у рэчку,

Як у няведамай старонцы

Калісь рабілі пашахонцы,—

Карысць, бадай-што, тут адна:

Не будзем мець мы талакна.

Чым весці спрэчку гэту дурна,

Было б, па-мойму, лепей крыху

За працу ўзяцца — хто паціху,

А хто няхай бы сабе й бурна.

 

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 96
Крыніца: скан