epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Апошняя стаўка Гітлера

Заядлы ігрок і упарты

Гітлер — фашысцкі пёс.

Паставіў усё ён на карту —

Гонар дзяржавы, свой лёс.

 

Гебельс круціць шарманку,

Значыць — у Гітлера туз;

Крыкнуў ён хрыпла: «Па банку!

Іду... на Савецкі Саюз».

 

Мы адказалі: «Біта!

Пад Растовам і пад Масквой...»

Цяпер мы прымусім бандыта

Расплаціцца сваёй галавой.

 

1942


1942

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 263
Крыніца: скан