epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Чаго ж яны так рады?

«Да ўгодкаў абвяшчэння незалежнай Беларускай Рэспублікі»

 

Моляцца «беларусы» замежныя

За «Беларусь незалежную» —

Не за нашу, вядома, рабоча-сялянскую,

А за сваю — белапанскую.

Моляцца папы, ксяндзы і рабіны —

Надта ж ужо рады яны.

Але чаго ж яны так рады?

Лепш бы хаўтуры спраўлялі,

Бо ўсе ж «Беларускія рады»

Даўно паўміралі.

 

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 81
Крыніца: скан