epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Добра насабачыўся

На Асінторфе нямецкія акупанты знайшлі сабе аднаго вернага паслугача-сабакавода Гадзюка.

 

— А па-нашаму ты ўмееш

Гаварыць з народам?

— Я ж дагэтуль, мой паночак,

Быў сабакаводам.

Насабачыўся тым часам,

Бачыў цюцек зблізку,

Не ўступлю цяпер ні ў чым я

І самому Лыску.

Дык прашу я ў панскай ласкі

Сабачага хлеба,

Пабрахаць жа я патраплю

І ўкушу, дзе трэба.

 

1942


1942

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 266
Крыніца: скан