epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Крапіва

Я ў мастацкім агародзе

Толькі марная трава.

А якая? Смех, дый годзе:

Я — пякучка-крапіва.

 

Я расту вось тут пад плотам

І не так даўно ўзышла,

А ўжо многім абармотам

Рукі-ногі папякла.

 

Хто палез за агуркамі,

Хай той носіць пухіры —

Мяне голымі рукамі

Асцярожна, брат, бяры.

 

Хто сустрэўся быў са мною,

Дакрануўся раз ці два,

Дык той ведае ўжо, хто я:

Я — пякучка-крапіва.

 

1922


1922

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 32
Крыніца: скан