epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Не да «бжуху» страва

Кускі смачныя цалком

Пан глытае век-вяком,—

Так жа вось вайной мінулай

Польшча «Крэсы» праглынула.

Толькі гэтакі кусок

Каб не вылез ёй праз бок:

З ёю дрэнна нешта справа

(Не да «бжуху», мусіць, страва),—

Дактароў усіх рэцэпты

І бабулек розных шэпты

Не памоцны хворай тут,

Не памог і пан Тугут.

Ужо каркаюць вароны...

Шчыра просячы «аброны»,

Ждуць з надзеяй паны ўсе —

Можа бог дасць, пранясе.

Але Польшчы, як здаецца,

Пастагнаць тут давядзецца.

 

1924


1924

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 108
Крыніца: скан