epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Некралог

На смерць віленскай беларускай газеты «Наша Будучыня»

 

Так на свеце пражыўшы мала,

«Наша Будучыня» ў лютым сканала,

 

Бо была ўсё ў жалобе, у смутку,

Нядобра скакала пад панскую дудку,

 

Мала віляла хвастом перад панам,

Чуць-чуць спачувала рабочым, сялянам,

 

Вось яе ў нясталым узросце

І ўдушылі паны-ягамосці.

 

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 73
Крыніца: скан