epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Ой, не хадзі, фрыцу, дый на вечарніцу

Ой, не хадзі, фрыцу,

Дый на вечарніцу,

Бо на вечарніцы

Дзеўкі чараўніцы.

 

Катора дзяўчына

Аб радзіме дбае,

Такая для фрыца

Злыя чары мае.

 

У суботу фрыца

Дый прываражыла,

У нядзелю ўночы

Спаці палажыла.

 

Палажыла фрыца,

Каб не ўстаў ніколі,

Каб не засціў волі

Для дзявочай долі.

 

1943


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 269
Крыніца: скан