epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Партызанская ноч

Золь асенняя, туман.

Шэпчуць жоўклыя лісты.

Ноч — сяброўка партызан,

Друг іх верны — лес густы.

Ціхі посвіст, лёгкі шорах,—

Цемра ночы ажыла...

Хай дрыжыць ад страху вораг,

Гэта смерць яго прыйшла.

 

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 260
Крыніца: скан