epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Прыгоды Штумфа

У часе першых перамог

Штумф крычаў заўзята: «Гох!»

Каб вайну закончыць так,

Здаў ён фюрэру пінжак.

Не відаць канца вайны,—

Здаў ён фюрэру штаны.

А каб ты, мой фюрэр, здох! —

Ні штаноў, ні перамог.

 

1943


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 270
Крыніца: скан