epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Сон Гітлера

Гітлер сніў салодкі сон,

Быццам ён — Напалеон.

Выклікае недавер’е

Ў нас эрзац Напалеона:

Як павыскубем мы пер’е,

Дык акажацца варона,

Што прыбралася была

Пад французскага арла.

 

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 262
Крыніца: скан