epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Стымул далейшага росту

Дэкада беларускага мастацтва ў Маскве — гэта паказ таго, як ленінска-сталінская нацыянальная палітыка спрыяе росту і росквіту культуры і мастацтва ўсіх народаў Савецкага Саюза. Дэкада падвяла вынік таму, што было дасягнута за годы савецкай улады ў галіне беларускага мастацтва. А вынік такі: там, дзе існавалі толькі самадзейныя драматычныя гурткі, за годы савецкай улады вырас Вялікі оперны тэатр, выраслі першакласныя драматычныя тэатры і — самае галоўнае — выраслі людзі, таленавітыя творчыя калектывы, якія з поўным поспехам прадэманстрыравалі свае дасягненні перад грамадскасцю сталіцы Саюза.

Беларуская савецкая драматургія таксама прарабіла вялікі шлях і высока ацэнена маскоўскай грамадскасцю. Беларуская народная песня, якую любіў і песціў народ, нават у найгоршыя часы прыгнёту і няволі, выйшла на шырокі прастор і прагучэла зараз на ўвесь Савецкі Саюз.

Масква горача вітала наш прыезд і высока ацаніла нашу работу, але гэта не павінна ўскружыць нам галовы: на дэкадзе мы ясней убачылі не толькі нашы поспехі, але і тое, чаго нам яшчэ не хапае.

Атрымаўшы вялікую творчую зарадку, мы вернемся з дэкады ўпэўненымі ў сваіх сілах і здольнасцях і з яшчэ большай упартасцю будзем працаваць, каб наша маладое мастацтва расло і квітнела яшчэ буйней.

1940


1940

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у 6 т. Т. 2. Апавяданні, фельетоны, памфлеты, артыкулы / Прадм., камент. С. Лаўшука. - Мн.: Маст. літ., 1997. - 479 с.
Крыніца: скан