epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

У крывавых муках

Да парламенцкага скандалу ў Румыніі пры абмеркаванні канстытуцыі

 

Вось малюнак — проста люба:

Хто без чуба, хто без зуба,

Хто крывёю ўвесь абліўся,

Хто без памяці зваліўся,

У каго ж дык фрак на шматы,—

Пашалелі дэпутаты...

Стогны, енкі, крык і лямант —

Не то фронт, не то парламент.

Што за гвалт? У чым тут справа?

Гэта ў муках ён крывавых

(Смерць яму аж пагражае)

Канстытуцыю раджае.

 

1923


1923

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 76
Крыніца: скан