epub
 
Падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Ух, ух — мы удвух!

Аднаму баязліўцу давялося ісці ноччу цераз лес. У небаракі аж зубы ляскалі, і сам ён калаціўся, як асіна. Яму здавалася, што вось-вось нехта выскачыць з-за хвоі і заб’е яго. Каб ніхто не асмеліўся на яго напасці, баязлівец пусціўся на хітрыкі: ён зняў з галавы шапку, надзеў яе на палку і панёс, трымаючы наводшыбе, каб некаму здалося, што ідзе не адзін чалавек, а два. У дадатак баязлівец крычаў на ўвесь лес: «Ух, ух — мы ўдвух!»

Вось так і Гітлер з Гебельсам: чым страшней ім Другога фронту, тым мацней яны крычаць аб непрыступнасці «атлантычнага вала».

Але нашы саюзнікі не дурні, каб спужацца таго вала, які наваліў Гебельс сваёй брахнёй.

1943




Беларуская Палічка: http://knihi.com