epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Вясновы кірмаш кветак у Берліне

На Берлінскім кірмашы

Многа кветак для душы...

Для тае душы, што з цела

Ў рай да бога паляцела.

 

Гандаль добра йдзе бязмерна,

І прыбытак ёсць казне:

Мо на кветках Гітлер верне,

Што ён страціў на вайне.

 

1944


1944

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 270
Крыніца: скан