epub
 
падключыць
слоўнікі

Кандрат Крапіва

Зброю к бою!

Зброю к бою, партызаны!

Лезе ў хату госць нязваны,

Лезе к нам фашысцкі гад —

Лоб стальны, ды кволы зад.

 

Напралом прывык ён перці,

Хай жа прэ насустрач смерці,—

Для гасцей такіх у нас

Падрыхтованы прыпас:

 

З фронту — танкі ды гарматы,

З тылу — вілы ды гранаты,

З фронту — слаўныя палкі,

З тылу — вашыя штыкі.

 

Расквітаемся мы з гадам

Здружанымі сіламі:

Лоб стальны праб’ём снарадам,

Зад праніжам віламі.

 

1941


1941

Тэкст падаецца паводле выдання: Крапіва К. Збор твораў у пяці тамах. Том І. Вершы, байкі, эпіграмы, паэмы.— Мн., «Маст. літ.», 1974. - с. 259-260
Крыніца: скан