Дуб зялёны узняўся, нібы волат магутны.
Ціха шэпчацца лісце, нават зблізку нячутна,
І вяршыняю гордай ён зусім не хістае,
А ўгару яе ўзняўшы, як карону трымае.
Сонца песціць вяршыню, цёплы дождж яе
мочыць.
Дуб стаіць нерухома і за хмарамі сочыць.
Над ім буры грукочуць, над ім плавяцца зоры,
Ён не ведае страху, ён не знае пакоры.
Каля дуба бярозка узнялася высока,
Белакорая станам і ліствой яснавока;
Залаціцца на сонцы кучаравае вецце,
Зіхацяць завушніцы, нібы пацеркі свецяць.
Хіліць голаў бярозка да зялёнага дуба.
Люба побач стаяць ім, прыгожым, ой люба!..
1946