беларуская электронная бібліятэка
заснаваная ў 1996
Лагодны вечар сыпле ў рэчку краскі,
Абняў зарою быструю ваду,—
Вада зару цалуе на хаду —
І ўдаль бяжыць, ружовая ад ласкі.
Халодны ветрык патыхнуў з гары,
Ты атуліў мне цёплай хусткай плечы...
І я шчасліва... Мой сцямнелы вечар
Любоўю ты і ласкай азарыў.
1968
© Беларуская Палічка // пры выкарыстаньні матэрыялаў спасылка на Беларускую Палічку абавязковая