epub
падключыць
слоўнікі
Націскайце на
словы ў тэксце
«Не, ты не вечны, чалавек!..»
Не, ты не вечны, чалавек!
І у цябе не многа часу.
Дык думак добрыя запасы
У доўгі не кладзі засек.
Сей добрае! Няхай узыдзе шчыра...
Усё дай людзям, што ты маеш сам!
Бо ўсё, што захаваеш там,
Змарнее, як у сцюжу пырай.
1970 г.
1968; 1970
Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан