epub
 
падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйла

Слова да ткачыхі

Вытчы тканіну такую

Нашым чароўным дзяўчатам,

Каб яна хвалю марскую

Ім нагадала у свята,

Каб яна добрым узорам

Цешыла сэрца і вочы,

Каб на ёй ясныя зоры

Ззялі, бы ў возеры ноччу,

Каб на уборы каханак

Хлопцы глядзелі з зайздросцю,

Каб іх любілі аддана,

Цешыліся прыгажосцю.

Вытчы ж такую тканіну

Нашым чароўным дзяўчатам,

Нашым любімым жанчынам,

Нашым нявестам багатым!

1954 г.


1954

Тэкст падаецца паводле выдання: Буйло К. Выбраныя творы. У 2-х т. Т. 2. Вершы, успаміны. - Мн.: Маст. літ., 1981. - 334 с.
Крыніца: скан