epub
 
Падключыць
слоўнікі

Канстанцыя Буйло

«Пішу табе. А ты чытай...»

Пішу табе. А ты чытай

Не толькі, што сказалі словы,

А тых таемных гукаў мову,

Што льюцца цераз слова край.

 

Яны - як сонейка праменні,

Бліснуць - і слова просты гук

Пачуццяў цеплынёй асеняць,

Ты ў іх пачуеш сэрца стук.

 

Не ўсё магу сказаць я словам...

Ты ж так далёка ад мяне!

Хай цёплым подыхам вятровым

Цябе міжслоўе ахіне.

 

1960

 




Беларуская Палічка: http://knihi.com