epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

Беларус

Гэй, русіне! Што так зажурыўся?

Чы пра Русь ты сваю шчэ не забыўся?

— Ша! Як смееш такое гадаці

І такія рэчы ў голас павядаці?!

Хіба ты забыўся, як цар праваслаўны,

Айцец — бацюшка Расіі праслаўны —

Усім русінам прыказ такі даў

І рукою уласнай яго падпісаў,

Што б русінаў болей не было на свеце

А ўсе расіяне — маскоўскія дзеці,

А хто ся адважыць русінам ся зваці,

Таго у ссылку або расстраляці!

3/ІХ. 1899 г. Перапелец




Беларуская Палічка: http://knihi.com