epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

Наш сымболь

Адважна, брацця, наперад ідзеце

Цвёрдай і правай ступою!

Кожнаму смела у вочы глядзеце,

Праўду нясеце з сабою!

За родну краіну, звычай і мову,

За гонар груддзю ставайце!

Да будзьце верныя сваему слову,

З праўдай заўсюды трывайце!

Тады вы усякую зможаце сілу,

Ворагам прыйдзе скаранне!

Правым дасць бог наградачку мілу,

Шчасце і радасць настане!

1893 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com