epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

Сцяты камень

Засвітала раніца

После веснавое ночы.

Князь дулебаў, сам Кумар,

Працірае сосну вочы.

І, пакінуўшы кажух,

Ў поле выйшаў падзівіцца,

Свежым ветрам веснавым

Сосну крыху асвяжыцца.

Разам стаў

І знак даў,—

Баярына клікнуў:

— Хадзі сам,

Глянь во там! —

І на тор падмігнуў:

— Пазнай, вою дазнаны,

Хто тут след вось той пакінуў,

Дзе ён сам, той чужанін?

Дакуль з’ехаў, дзе ён згінуў?

Неспакоен гэтым я:

Ці не вораг нас цікуе,

Ды знячэўку хіба нас,

Наляцеўшы, збіць мяркуе?..

Прайшоў ветах,

Маладзік,

Повен месяц засвяціў.

Ясна, цёпла;

Вецярок

Ў полі пылам закурыў.

Страх дулебаў ціхіх зняў,

Бо шчэ ўбачылі здалёку,

Што падняў бой люты Гуд,

Сам наперад з агнём ў воку.

Добра сэрца меў Кумар:

Смерць ад люду каб звярнуці,

Выйшаў к Гуду сам адзін,

Штобы Гуда супыніці.

Бой прыняў Сам-насам

З Гудам дый на грудзе:

Ў мечы тнуць,

Іскры б’юць.

Чый той верх там будзе?

Ой, заўзяты бой вядуць,

Князям рукі ўжо памлелі,

Сабе спуску не даюць,

Хоць з труду саўсім счарнелі.

Славы траціць Гуд не хоча,

З нічым да хаты ад’язджаць;

За другіх Кумар баіцца,

Каб іх ў палон не аддаць.

Чуць жывуць,

А ўсё тнуць:

Той махнуў, той шахнуў;

Гуд сабраў Усю моц

І мячом узмахнуў.

Кумарова галава

На зямлю пакацілася,

Ды праява дзіўная

Над імі прылучылася:

З заўзятасці абодвы

Зысці з месца не маглі,—

Пазастылі бо князі

Як першы, так другі.

І Кумар

Ды і Гуд

Разам скамянелі.

Многа лет,

Знае свет,

З тых пор праляцелі.

Ольса-рэка, як тады,

І цяпер там працякае

Ды ў Бярозу, у раку,

Сіву ваду заганяе;

Кучаравы лес стары

Звесіў галаву і ціха

Малітву шэпча за іх,

Як дзед... а нам друго ліха.

 

1907 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com