epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

"Ветры буйны загулялі..."

Ветры буйны загулялі —

Іскры нашы заблішчалі,

Штораз болей разжыгалісь,

Красным светам распалялісь.

Яшчэ вецер падыхае —

Ў іскры полымца шыбае

Вогненнымі язычкамі,

Розных кветаў аганькамі.

У кастры ахаладалым

І быллём ўжо зарасталым

Язычкі замігаталі,

Па паленнях заскакалі

І ў пуначкі збягаюць —

Свет навокал раскідаюць,

Хутка вецер зноў зайграе —

Увесь касцёр запылае,

Свет над намі засіяе,

Шчасце ў хату завітае!

23.11.1910 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com