epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

"Выйду на гару высоку..."

Выйду на гару высоку,

Пад бярозу адзіноку.

Гляну кругом, азірнуся,

На свет божы падзіўлюся.

Буду думаць дый гадаці,

Як мне гора ўкаратаці:

Чы не ўзяці ажаніцца?

Чы ў людзі дзе пусціцца?

Чы ўсё на свеце забыўшы,

Чаркаю гора заліўшы,

У карчомцы мне гуляці,

Свайго веку каратаці?

15 травеня 1896 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com