epub
 
Падключыць
слоўнікі

Карусь Каганец

Згадка пра галубка

Ой, ветра ж ты мой,

Ой, буйны ты мой,

Дзе ж цябе крыллі насілі?

Дзе ж ты бываў,

Да што ж ты чуваў,—

Мо быў пры магіле?

Можа пры той,

Ветру ты мой,

Дзе Галубка злажылі?

Ой, казача ты мой,

Ой, славен ты мой,

Не доўга ж ты красаваўся

За край ты свой,

А разам — і мой,

З ворагам ты спатыкаўся.

(Ды) смерць ця дасягла

(Хоч рана прыйшла)

Уражай нямецкай рукою.

Хоч не доўга жыў,

Да многа зрабіў.

(Ды) часы прайшлі з вадою.

Іншы часы — прайшлі,

Другі людзі сталі,—

Забылі ця, Галубочку.

Памяні ж ты яго,

Віцязя таго,

Хоч ты, магільны квяточку!

1893 г.




Беларуская Палічка: http://knihi.com