Пад загалоўкам "На вузкай кладцы" менская газэта "Літаратура і Мастацтва" за 25.02.1983 г. зьмясьціла ўрывак "невялікага вершаванага твору" Алеся Бажка, але ўрывак гэны заняў аж 3/4 апошняй бачыны газэты. Акула там называецца "пазаштатным халуём амэрыканскіх мілітарыстаў", "састарэлым эмэрытам", "платным амэрыканскім вызваліцелем Беларусі" ды іншымі недарэчнасьцямі.
Жыве Бажко, ці бошка-мошка,
Жыве такая недарэка,
У галаве той глузду крошка...
Ну й што ты хочаш з чалавека?
З Вадовіц зганіў "багаслова"
І нафашысьціў ён Акулу, -
Заўсёды да паслуг гатовы
Для кадэбэшніцкае скулы...