epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

Я зганьбаваную сьвятыню...

Я зганьбаваную сьвятыню

як мог, што сілаў, аднаўляў.

На помач клікаў на чужыне,

шляхі і вехі ўстанаўляў.

 

І благаслаўлены Ўсявышні

нас верай, сілай надзяліў, -

народ наш на зямлі ня лішні,

ён будзя жыць, як хваль прыліў!


1981

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі