epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

Вышэй галаву!

("ГОЛАС ВЁСКІ", # 24(78) Чацьвер, 17-га чэрвеня 1943 г.)

Вышэй, родны брат, галаву падымі

На сонца, на неба, на зоры зірні,

Падумай: чаго мы сьвеце жывем?

Якою дарогай кудою індзем?

Ты-ж сынам бяздольнай краіны абран

І прышласьць павінен здабыць сабе сам

Дык горда вышэй галаву падымі

І стойка ўдзел у змаганьні вазьмі!

Нічога ня дасца бяз хвалі ахвяр

Часіне крывавай павінен быць дар:

- Што сьмерць прадстаўляе?

- Нам вольнасьць важней,

- Мей гонар палегчы для справы сваей.

Што скажам радзіме як спросіць цябе

Ці помніў ты слабых у цяжкай бядзе?

Што скажаш? Ці з сорамам будзеш стаяць?

Бярыся за справу! Ня трэба чакаць!

Дык сьмела ўверх падымі галаву

І дружна прыкінься за справу сваю!

Аб шчасьці прыпомні! Жыцьця не жалей!

Мей гонар палегчы за вольнасьць дзяцей!

 

Міхась Козыр

 


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі