epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Акула

За што?

("ГОЛАС ВЁСКІ", # 18(72) Сыбота, 8-га траўня 1943 г.)

За што кроў нявінная лілася патокам?

За што паняволеньня сыпаўся зьдзек?

Ці-ж шчасьце глядзела на нас крывым вокам?

Ці ты, беларусе, ня быў чалавек?

        За што шмат нявінных у турмах гібела?

        За што сьвіст нагаек да працы змушаў?

        Ці-ж сонца заглянуць да нас не хацела?

        Ці ты, беларусе, мо' працы ня знаў?

За што праз далёкія пусткі Сібіры

Крывавы твой сьлед пуцявіну праклаў?

Ці-ж цеснай зрабілася Матка-Радзіма?

Ці сьцежак не стала праз родны твой край?

        За што так бясстыдна душу тваю шчыру

        Злачынцы спаганілі ў цяжкі твой век?

        Ці-ж ты ня быў вечна адданым Радзіме?

        Ці ты ня быў годным жыцьця чалавек?

 

* * *

 

Змагайся, мой браце, часіны праходзяць,

Хай меч твой за праўду ў руцэ заблішчыць,

Каб злыдні парадку ня думалі болей,

Што мы бяз прумусу ня можам і жыць.

        Змагайся, мой браце, за родную справу

        Каб ворагаў вонкі адстрашыць навек,

        Хай сьцяг твой падыме вышэй тваю славу,

        А ворагі ўбачаць, што й ты чалавек.

Міхась Козыр


1943

Тэкст падаецца паводле выдання: Кастусь Акула. Усякая ўсячына. Выданьне "Пагоні", Таронта, 1984, ISBN 0-96908969-6-2
Падрыхтавана: Раман Кардонскі