epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"— Вазьмі мяне на сто, на дзвесце..."

— Вазьмі мяне на сто, на дзвесце,

На трыста год, хоць і рабом.

Вазьмі,— казаў юнак нявесце,—

Усё сабе, я ўвесь з табой...

 

Ён так казаў, але не ведаў:

Усё яна даўно ўзяла,

Што ёсць, што будзе: радасць, беды,

І сэрца кругам абвяла.

 

Бо каб яна не чула сэрцам,

Што ёй усё прынёс юнак,

Не пагадзілася б да смерці

Яго ахоўваць. Толькі так.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан