epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"А былі пралескі..."

А былі пралескі,

І былі цюльпаны.

І былі сяброўскія

Рукі —

з ласкай слоў...

 

І было прадонне,

І боль наканаваны.

І была надзея:

Сонцам дыхаць зноў.

 

І былі цярплівасць,

І пакута змогі.

І было жаданне —

Здацца забыццю.

І было чаканне:

Усё ж устаць на ногі,

Каб з паклонам нізкім

Дзякаваць жыццю...

 

1979


1979

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан