epub
 
падключыць
слоўнікі

Кастусь Кірэенка

"А як жа мне слязе не верыць..."

А як жа мне слязе не верыць,

А як пазнаць — ці шчыры смех?

А ты сардэчнай мерай мерай,

А ты пра свой успомні грэх.

 

А ты свае шануй трывогі,

А ты шкадуй спалох чужы.

А ты глядзі ў пачуцці многіх,

А ты ў сваіх не варажы.

 

А ты гартуй сваю заранку,

А ты прымнож дабру дабра.

А ты на золата чаканку

Глядзі праз вартасць серабра.


1962; 1971?

Тэкст падаецца паводле выдання: Кірэенка К. Збор твораў: У 3-х т. Т. 2. Вершы, паэмы 1962 - 1981 гг. - Мн.: Маст. літ., 1987. - 495 с.
Крыніца: скан